Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Замест Леніна – валун. Добры прыклад

Перад заводам «Лiдсельмаш» замест помнiка правадыру сусветнага пралетарыяту ўсталёўваецца велiзарны валун у гонар 100-годдзя прадпрыемства.

Магчыма, гэтай падзеi паспрыяла тое, што ў помнiка Ленiна нехта адбiў нос. Дарэчы, дзе зараз знаходзiцца былы помнiк, даведацца не ўдалося. Ходзяць чуткi, што яго недзе побач закапалi ў зямлю. Што датычыць памятнага знака, то ў Лiдзе ўжо склад- ваецца пэўная традыцыя – у мiнулым годзе падобны знак быў устаноўлены побач з планетарыям у гонар двухтысячагоддзя Хрысцiянства на зямлi.У былым планетарыi зараз месцiцца праваслаўны сабор. Дарэчы, днямi завод «Лiдсельмаш» выйграў мiжнародны тэндар на пастаўку сваiх плугоў для японскай фiрмы. Гэта азначае, што лiдскiя плугi неўзабаве будуць гараць японскую зямлю.

П.МАКАРЭВIЧ

Назад