Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Скандал

«БМА» у Гродна больш не існуе

Атрымаў працяг скандал вакол «БМА». Прадстаўнiк «Беларускай музычнай альтэрнатывы» у Гродна Андрэй Мялешка заявiў аб прыпыненнi дзейнасцi гарадзенскага фiлiяла «БМА». Гэта звязана з новым праектам, у якiм прымае ўдзел, на думку Мялешкi i шэрагу гарадзенскiх гуртоў, РНЕ-шны гурт Apraxia.

«БМА» на Гарадзеншчыне займаецца распаўсюдам кампакт-дыскаў i касэт з беларускай музыкай, арганiзоўвае канцэрты з удзелам беларускiх гуртоў. Але з гэтага тыдня прадстаўнiкi «БМА» на Гарадзеншчыне заявiлi аб тым, што прыпыняюць сваю дзейнаць. Шэраг гарадзенскiх гуртоў адмовiлiся супрацоўнiчаць з «БМА», сярод iх такiя вядомыя, як «Кальян» i «Deviation». Канфлiкт пачаўся з-за таго, што «БМА» запрасiла прыняць удзел у сваiм новым праекце «Hard life – heavy music» гурт APRAXIA, адзiн з членаў якой у адным з iнтэрв’ю заявiў, што належыць да «сур’езнай нацыянал-сацыялiстычнай арганiзацi». Напрыклад, прадстаўнiкi РНЕ лiчаць сябе як раз нацыянал-сацыялiстамi.

Д.ЯГОРАЎ

Назад