Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Юбилей

Эмілія Плятэр – нагода для чытанняў

“Ды чаму твар дзявочы ў байца? Дзве грудкi...

Хто ж мог знаць што баёў завадатар

Быў дзяўчынай!

Была – слёз не трэба – жанкi –

То лiцвiнка Эмiлiя Плятэр!

(Адам Мiцкевiч)

На 18 лiстапада запланавана правядзенне лiтаратурных чытанняў “Беларуская Жанна Д`арк”, прысвечаных 195-годдзя з дня нараджэння Эмiлii Плятэр. Iмпрэзу праводзiць Гродзенскi Малады Фронт.

Iмя Эмiлii Плятэр – удзельнiцы Лiстападаўскага паўстання 1830-1831 гадоў – стала сiмвалам жаночага патрыятызму i барацьбы за незалежнасць.Ёй прысвячалi вершы, пра яе пiсалi кнiгi, аповесцi, драмы, яе iмя абрасло легендамi i перадавалася з пакалення ў пакаленне.Дайшло яно i да нас. Але не шмат ведаюць, што мужная лiцвiнка ваявала супраць расiйская няволi поплеч з мужчынамi i вяла за сабой атрады, моцна верыла ў незалежнасць i змагалася за яе да апошняга.

“Пакуль iскра жыцця будзе чутна ў грудзях, буду бiцца за Айчыну” – казала яна, калi паўстанцы пачалi адыходзiць у кiрунку Прусii, а барацьба стала бесперспектыўнай. Яна не вытрымала паражэння i памерла ад разрыва сэрца.

Эмiлiя Плятэр была беспадстаўна забыта ў нашай краiне, не вывучаюць яе дзейнасць у школьнай праграме, не з`яўляецца яна афiцыйна прызнаным героем. Гродзенскi Малады Фронт вырашыў змянiць сiтуацыю, якая склалася вакол гэтай легендарнай асобы, i напомнiць гарадзенцам аб iснаваннi такой мужнай жанчыны. Ды вогуле пра такую з`яву, як жаночы патрыятызм. Як зазначыў лiдар дадзенай арганiзацыi Вадзiм Саранчукоў: “Мы вырашылi зрабiць чытаннi, бо вершы найбольш яскрава адлюстроўваюць такiя чалавечыя пачуццi, як патрыятызм, любоў да Радзiмы, жаданне нешта зрабiць для яе ды самыя патаемныя перажываннi.”

I апошняе – чытаннi пачнуцца а 17 гадзiне ў штаб-кватэры БНФ. Удзельнiц, а удзельнiчаць у iмпрэзе запрашаюць дзяўчат, чакаюць ужо з 16.30 для рэгiстрацыi. Вершы, зразумела, павiнны быць на патрыятычную тэму.

В. КамягIна

Назад