Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Фестываль

Чакаем нацыянальныя культуры

У мiнулую суботу ў Гродне адбыўся абласны тур чацьвёртага Ўсебеларускага фестывалю нацыянальных культур.

Падчас канцэрту кампетэнтнае журы адбiрала ўдзельнiкаў на фестываль, якi традыцыйна праводзiцца ў нашым горадзе. Арганiзатары фестывалю паведамiлi, што гэтым разам чакаецца шмат цiкавых навiнак. Аб некаторых з iх яны распавядалi журналiстам. Праўда, больш канкрэтная магчымасць аб гэтым пагаварыць з’явiцца пасля таго, як будзе зацверджаны бюджэт фестывалю. Ад гэтага будзе шмат залежыць. У гэтым годзе ў фiнансаваннi фестывалю плануе ўзяць удзел i Арганiзацыя Аб’яднаных нацый, што яўна павiнна паўплываць на свята.

Што датычыць абласнога тура, то ён прайшоў даволi цiкава. У фае прадавалi паробкi народных майстроў, можна было паспрабаваць стравы яўрэйскай i татарскай кухнi, усiм кiраўнiкам уручылi дыпломы. Канцэрт працягваўся больш трох гадзiн.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад