Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Канферэнцыя

Пра нашы сады і паркі

“Садова-паркавае мастацтва Гродзеншчыны: гiсторыя i сучаснасць” – так называецца зборнiк, у якiм надрукаваны даклады i паведамленнi спецыялiстаў эколагаў, гiсторыкаў i бiёлагаў, прачытаныя на навуковай канферэнцыi, якая адбылася ў Гродне 19 чэрвеня 2000 года.

Канферэнцыя была прысвечана садова-паркаваму мастацтву Гродзеншчыны. Зборнiк выйшаў у свет дзякуючы фiнансавай падтрымцы Гродзенскага гарадскога камiтэту прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. У зборнiку змешчана iнфармацыя аб сучасным стане i гiсторыi з’яўлення, а таксама аб праблемах захавання такiх прыгожых куточках нашай вобласьцi, як Батанiчны сад у Гродне, Румлёўскi парк, парк у Вялiкiм Мажэйкаве, Красках Ваўкавыскага раёну, Вердамiчах Свiслацкага раёну i г.д. Навукоўцы ў сваiх дакладах спрабуюць не толькi распавядаць аб прыгажосцi нашых мясцiн, але iмкнуцца захвоцiць нас да захавання i аднаўлення садова-паркавых комплексаў, якiх толькi на тэрыторыi Гродзеншчыны налiчваецца больш за дзьве сотнi. Праўда, наклад складае толькi 100 асобнiкаў i, зразумела, не патрапiць да масавага чытача.

Навуковы рэдактар выдання Святлана Куль-Сяльверстава, складальнiк В.Карнялюк.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад