Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

З кубкам на выставу

У выставачнай зале на вулiцы Ажэшкi ў Гродне з мiнулай суботы пачала працаваць выстава-продаж гарадской фiлii Саюза мастакоў. Мастакi выставiлi свае творы на продаж з мэтай сабраць грошы на рамонт сваёй залы.25 працэнтаў ад продажу кожнай карцiны патрапiць у агульную скарбонку.

Атмасфера ў гэты вечар у зале на вулiцы Ажэшкi панавала творчая, паколькi большасць з прысутных былi якраз людзi творчыя. Дарэчы, яны прыйшлi ў гэты вечар кожны з сваiм кубкам для гарбаты, цi куфлям для пiва. У гаспадынi залы Марысi Мацко нарадзiлася iдэя стварыць творчы клуб i збiрацца ў iм кожную пятнiцу, каб гаварыць пра мастацтва i супольна спрабаваць вырашаць яго праблемы. Яна прапанавала тым, хто згодны, пакiнуць свае кубкi ў зале, каб iзноў сюды прыходзiць. Большасць мастакоў так i зрабiлi.

Што датычыць продажу карцiн, то ў гэты вечар iх замовiлi чатыры. Значыцца, першыя грошы на рамонт ужо ёсць. I яшчэ. У гродзенцаў ёсць выдатная магчымасць паглядзець адразу цэлы букет нашых мастакоў. Такая нагода здараецца даволi рэдка. Запрашаем, прычым, можна з сваiмi кубкамi.

М.КАРНЕВIЧ

Назад