Выстава
«Пасткрыптум»
30-га лiстапада а 17-ай гадзiне ў выставачнай зале Саюза мастакоў на вулiцы Ажэшка адкрыецца выстава пад назвай «Р.S.», прысвечаная 10-годдзю кафедры выяўленчага мастацтва ГрДзУ.
Яе выпускнiкi прадставяць свае жывапiсныя i графiчныя работы, частка з якiх – дыпломныя. Выстава адбудзецца з iнiцыятывы Антона Ляшчынскага, загадчыка кафедры i сябра Саюза мастакоў. Галоўным арганiзатарам мерапрыемства стаў Iван Русачак, якi летась скончыў унiверсiтэт i выкладае цяпер малюнак на кафедры выяўленчага мастацтва. «Пасткрыптум» – апошнi штрых да вынiкаў 10-гадовай працы выкладчыкаў.
I. Астраўцова
|