Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Працяг тэмы

Журналістаў папярэдзілі

А.Пiсальнiку i Паўлу Мажэйку, удзельнiкам акцыi ў падтрымку забароненай газеты «Пагоня» у Гораднi, якая адбылася на мiнулым тыднi, суддзя Дземчанка вынес вырак – папярэджанне.

Нагадаю, што на мiнулым тыднi каля 60-цi чалавек сабралiся на цэнтральнай вулiцы Гродна i правялi акцыю ў падтрымку зачыненай судом газеты «Пагоня». Сабраўшыяся, стварыўшы жывы ланцуг, трымалi ў руках лiсты паперы з надпiсамi: «Лукашэнкаўскi суд забаранiў газету «Пагоня», «Пагоню» закрылi, каб пазбавiць нас праўды». Яшчэ некалькi супрацоўнiкаў «Пагонi» раздавалi мiнакам паперу для прыбiральнi, прапаноўваючы яе ў выглядзе iдэала прэсы. Рэдактара газеты М.Маркевiча, журналiстаў П.Мажэйку i А.Пiсальнiка пасля акцыi запрасiлi ў Ленiнскi РАУС, дзе на iх былi складзены пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пiкеце i выдалi позвы ў суд. У судзе нi Пiсальнiк, нi Мажэйка не прызналi сваёй вiны. Тым не менш суд палiчыў iх вiнаватымi i вынес вырак.

Нагадаю, што судовы працэс яшчэ не адбыўся над рэдактарам «Пагонi» М.Маркевiчам. Ён ад’ехаў у Варшаву. За два апошнiя тыднi «Пагоня» двойчы выйшла ў Iнтэрнэце. З неафiцыйных крынiцаў стала вядома, што гарадскiя ўлады будуць супрацiвiцца, каб замест «Пагонi» з’явiлася iншая газета.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад