Каб ведаць глыбей пра Вялікае Княства Літоўскае
З пачатку наступнага году ў маладых гiсторыкаў, юрыстаў, культуролагаў, фiлолагаў i зацiкаўленых у гiсторыi свайго краю маладых людзей з’явiцца шанец пазнаёмiцца глыбей з гiсторыяй Вялiкага княства Лiтоўскага. Школа вывучэння ВКЛ створана праектам «Грамадзянская адукацыя: Беларусь, Украiна, Малдова», аб’яднаннем навукоўцаў «ВIТ» i Гуманiтарным цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы.
У рамках праграмы школы спецыялiсты правядуць 14 навукова-практычных заняткаў па крынiцах i гiстарыяграфii перыяду ХIV-ХVIII ст., а таксама палеаграфii, метралогii, геральдыцы i iншых дысцыплiнах. Жадаючым займацца ў школе ва ўзросце ад 20 да 30 год маладым людзям неабходна звярнуцца да каардынатараў праекту па адрасу: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, пакой 7. Тэлефон: 967478. Прэзентацыя праекту адбудзецца 20 снежня па вышэйузгаданаму адрасу.
К.САЗАНАВЕЦ
|