Бюджэт папоўніцца за кошт мастака
На мiнулым тыднi Гродзенскi суд Ленiнскага раёну вынес рашэнне аб пакараннi мастака Дзмiтрыя Iваноўскага за ўдзел i арганiзацыю несанкцыянаванага мiтынгу 29 лiстапада. Згодна рашэнню суда, мастак павiнен выплацiць штраф у памеры 150 «мiнiмалак», што на сённешнi дзень складае 1,5 мiльёны рублёў.
29 лiстапада споўнiлася 40 гадоў з моманту, калi камунiстычныя ўлады знiшчылi адну з старажытных беларускiх святынь – Фару Вiтаўта. Да гэтай падзеi i меркавалася прысвечыць мiтынг пад назвай «Без мiнулага няма будучынi», але Гродзенскi гарвыканкам адмовiў у правядзеннi акцыi. Лiст з адмовай прыйшоў да арганiзатараў пазней за вызначаны Законам тэрмiн, i арганiзатары не паспелi папярэдзiць людзей аб рашэннi выканкама. Калi на запланаваным месцы сабралiся людзi, Дзмiтрый Iваноўскi паведамiў iм, што мiтынг несанкцыянаваны, рассказаў, чаму менавiта ў гэты дзень планавалася яго правесцi. Сваю прамову ен скончыў словамi: «Давайце памолiмся разам!».
На судзе гэты момант адыграў вялiкую ролю. Тым часам мiлiцыя стаяла ўбаку; як потым супрацоўнiкi Ленiнскага РАУС паведамiлi суду, яны вырашылi «не встревать», негледзячы на тое, што ў законе гаворыцца аб тым, што супрацоўнiкi мiлiцыi павiнны прыпынiць забаронены мiтынг.
У словах мастака «Давайце памолiмся разам!» суддзя Сяргей Ярашэвiч убачыў прамы заклiк да дзеяння, да таго ж, Iваноўскi быў адзiным выступоўцам на мiтынгу. Яшчэ да суда беспрацоўны Дзмiтрый Iваноўскi казаў, што калi б у яго была магчымасць выбiраць памiж штрафам i адмiнiстратыўным арыштам, то ён бы абраў апошняе. Але дзяржаве не патрэбны вязнi сумлення, дзяржаве патрэбны грошы.
Д.ЯГОРАЎ
|