Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Воранава

Спіною... да спадчыны

Група лiдскiх краязнаўцаў днямi пабывала ў мястэчку Нача Воранаўскага раёну.

Яны наведалi магiлу Вандалiна Шукевiча, вядомага археолага i этнографа i жахнулiся. Мемарыяльная пахавальня заслужанага для беларускай культуры вучонага i яго раднi разбурана ў гады ваяўнiчага атэiзму. Стараннямi грамадскасцi ўдалося толькi накрыць дах: нi дзьвярэй, нi вакна , нi прыстойных сценаў. Кiраўнiкi раёна яшчэ 9 гадоў таму абяцалi, што прывядуць каплiцу ў прыстойны выгляд, аднак абяцаннi засталiся толькi на словах.

Цяпер у раёне новае кiраўнiцтва. Магчыма, яны паправяць становiшча, тым больш, што напрыканцы 2002 года будуць адзначацца 150 угодкi нараджэння знакамiтага земляка.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад