Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Памяць

Беларусу помнік у Японіі

Помнiк беларусу Язэпу Гашкевiчу будзе ўсталяваны ў горадзе Хакадатэ ў Японii. Гашкевiч у 1859 годзе стаў першым консулам Расейскае Iмперыi ў краiне ўзыходзячага сонца. Яго помнiк збiраюцца паставiць пачынаючы з 1991 году. Аб гэтым паведамiла «Радыё Рацыя».

Нагадаю, што гэты выдатнейшы навуковец, дыпламат нарадзiўся ў Астравецкiм раёне i па ягоным завяшчаннi пахаваны ў Астраўцы. Яшчэ ў гады перабудовы ягоную магiлку адшукалi i прывялi ў належны стан японскiя дыпламаты з Масквы. Цяпер яго памяць будзе ўшанавана i ў краiне ўзыходзячага сонца.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад