Навагрудак
Аж платы трашчаць
У вёсцы Вераскава Навагрудскага раёну трактарыст калгаса «Прынёманскi» Iваноў на добрым падпiтку ўехаў трактарам у агароджу свайго аднасяльчанiна. Нарабiў напярэдаднi святаў людзям бяды: зламаў агароджу, пакалечыў сад. Як казалi суседзi: дзякуй Богу, што хоць хаты не развалiў.
I ўсё ж, калi скончыцца гэта беспрабуднае п’янства, да ўсяго, у працоўны час?
А.РАЦКЕВIЧ
|