Воранава
Стыпендыі – дзецям
Нягледзячы на тое, што эканомiка Воранаўскага раёну знаходзiцца далёка не ў лепшым стане, райвыканкам знайшоў магчымасць выдзелiць для пяцi лепшых вучняў раёну грашовыя стыпендыi. Яны не вялiкiя, складаюцца толькi з трох мiнiмальных зарплат, але стымулам для вучняў з’яўляюцца добрым. Стыпендыi атрымалi тры вучнi з Воранава i двое з Радунi. Магчыма, ў сённяшняй сiтуацыi гэта стыпендыя больш, чым заробак бацькi цi мацi.
А.ЖАЛКОЎСКI
|