Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Вечарынка

«Вогненная рапсодыя»

У мiнулую пятнiцу ў галерэi «Раскоша» прайшла акцыя «Вогненная рапсодыя». На iмпрэзу прыйшлi мастакi, журналiсты i сябры галерэi. Супрацоўнiцы Гродзенскай капэлы выконвалi на вiяланчэлi i клавесiне творы кампазiтараў эпохi Барока.

Прысутныя, слухаючы вершы, пiлi чырвонае i белае вiно. Прагучалi паэтычныя творы Гiёма Апалiнэра, Арцюра Рэмбо i Поля Вэрлена на французскай, рускай i беларускай мовах. Камерную атмасферу стварала мяккае святло запаленых знiчоў у падсвечнiках, якiя былi расстаўлены па ўсiм памяшканнi. Такiм чынам супрацоўнiкi галерэi вырашылi адрадзiць традыцыю салонных вечароў. Акцыя была праведзена пры дапамозе Гродзенскага грамадскага аб’яднання «Ратуша». У «Раскошы» плануюць адсвяткаваць Дзень святога Валянцiна, а летам правесцi тэматычную выставу пад назвай «Вёска». Як зазначыў адзiн мой знаёмы, гэта была адна з тых незвычайных вечарын, якiх чамусьцi няма ў iншых гарадах Беларусi.

I. АстраЎцова

Назад