Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Грамадства

Здзек, ці няўдалы жарт міліцыянера?

Начальнiку Упраўлення Унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама А. Белашэўскаму пракурорам Ленiнскага раёна Гродна П.Урублеўскiм накiравана заява намеснiка старшынi «Маладой Грамады» Святланы Нех.

Святлана ў гэтым дакуменце сцвярджае, што адзiн з супрацоўнiкаў мiлiцыi пры сведках заявiў, быццам ён ведае знаходжанне знiклага былога мiнiстра унутраных спраў Ю. Захаранкi.

У пачатку снежня мiнулага года Святлану запрасiлi для размовы ў Ленiнскi РАУС.Яна была адной з удзельнiц чарговай акцыi «Ланцуг неабыякавых людзей». Па словах Нех, падчас «прафiлактычнай» гутаркi, адзiн з мiлiцыянераў – капiтан Вечар, заявiў ёй, быццам ведае, дзе зараз знаходзiцца былы мiнiстр Унутраных спраў Беларусi.

«Я не ведаю, як гэту заяву расцэньваць: як спробу зацягнуць следства, цi як здзек над пачуццямi тых людзей, якiя шукаюць i чакаюць блiзкага чалавека» – гаворыцца ў заяве на iмя пракурора Ленiнскага раёна. Дзяўчына заклiкае пракурора выклiкаць капiтана мiлiцыi для дачы паказанняў i прыцягнуць яго да адказнасцi за сакрыццё фактаў па справе Захаранкi.

Е.СКОК

Назад