Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Навагрудак

Не вераць ва ўладную ласку

Напярэдаднi каталiцкiх калядаў у Навагрудку адкрылi мiнi-рынак.

Для раённага горада гэта значная падзея. Прычым, адкрыццё правялi ўрачыста: гандлёвыя месцы асвяцiў праваслаўны святар, i з найлепшымi пажаданнямi выступiў старшыня райвыканкама А.Лiс. Больш таго, гандлярам аб’явiлi, што да 10 студзеня месцы на рынку iм прадастаўляюцца бясплатна. Аднак гандляроў гэта вельмi насцярожыла. – Як будзе далей? – пыталiся яны – каб пасля святаў улады не адумалiся ды i не нагналi ўпушчанае за кошт непамерных тарыфаў? Зрэшты, нягледзячы на ваганнi, усё ж гандаль напярэдаднi святаў вёўся бойкi.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад