Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

У ФПБ – новы лідар

28 снежня на пасяджэннi рады Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай абмяркоўвалася толькi адно пытанне: хто заменiць Уладзiмiра Ганчарыка на пасадзе старшынi ФПБ?

У.Ганчарык напiсаў заяву па ўласным жаданнi. Але не пакiдае працу ў прафсаюзах. Былога кiраўнiка ФПБ абралi намеснiкам старшынi Ўсеагульнай канфедэрацыi прафсаюзаў, штаб-кватэра якой месцiцца ў Маскве.

Прэзiдыум ФПБ вылучыў дваiх прэтэндэнтаў на вакантную пасаду: першага намеснiка старшынi ФПБ, – Франца Вiтко i намеснiка, – Мiкалая Беланоўскага. Пасля таго, як Беланоўскi зняў сваю кандыдатуру, сябры рады ў ходзе адкрытага галасавання абралi кiраўнiком Федэрацыi прафсаюзаў Беларускай Франца Пятровiча Вiтко. Яму 50 гадоў, ён кандыдат эканамiчных навук, мае за плячыма дастаткова вялiкi вопыт кiраўнiчай працы.

У сваiм выступленнi на пасяджэннi рады ФПБ Франц Вiтко сказаў, што лiчыць недапушчальным для кiраўнiкоў ФПБ i работнiкаў прафсаюзнага апарату займацца палiтычнай дзейнасцю, уваходзiць у палiтычныя партыi. Ён заявiў, што прафсаюзы па-ранейшаму будуць арыентавацца на канструктыўны дыялог з уладай i наймальнiкамi. Асноўнымi для ФПБ застаюцца пытаннi занятасцi, аховы працы, своечасовай выплаты зарплаты.

Уладзiмiр Ганчарык, якi таксама ўзяў слова на гэтым пасяджэннi, выказаў пажаданне, каб ФПБ засталася федэрацыяй i не згубiла свайго твару.

Мiхаiл ВАСIЛЕВIЧ

Назад