Ён будзе ажыццяўляцца ў вельмi складаных умовах, калi дзяржаве, маючы абмежаваныя рэсурсы i валютныя сродкi, прыйдзецца забыцца на папулiзм i праводзiць жорсткую фiнансава-крэдытную палiтыку.
Для нашага абласнога цэнтра бюджэт па даходах i расходах будзе складаць суму 63421759 тысяч рублёў. За кошт чаго будуць фармiравацца даходы? Гэта падатак на дабаўленую вартасць, акцызныя плацяжы па спiрту,гарэлцы, пладова-ягадных вiнах ды iншых алкагольных напоях. Таксама падатак на прыбытак з юрыдычных асоб, падаходны падатак, падатак на маёмасць, iншыя абавязковыя плацяжы. Скажам, паступленнi па штрафах i санкцыях складуць 1691542 тысячы рублёў, а падатак на нерухомасць папоўнiць гарадскi бюджэт на 1025596 тысяч рублёў.
Што да расходаў, то па раздзелу «Дзяржаўнае кiраванне i мясцовае самакiраванне» яны прадугледжаны ў памеры 1199510 тысяч рублёў.Больш за 80 адсоткаў гэтай сумы пойдзе на выплату зарплаты работнiкам органаў дзяржаўнага кiравання.
Ёсць у гарадскiм бюджэце i такi раздзел як «Нацыянальная абарона, праваахоўчая дзейнасць i забеспячэнне бяспекi». Нацыянальная абарона атрымае у 2002 годзе з бюджэту горада 13260 тысяч рублёў. На праваахоўчую дзейнасць прадугледжваецца асiгнаваць 95197 тысяч рублёў.
Скарачаюцца бюджэтныя субсiдыi на пакрыццё страт жыллёва-камунальнай гаспадаркi, – з 55 адсоткаў у 2001 годзе да 40 у 2002 годзе. Астатнiя 60 адсоткаў будуць кампенсаваць камунальнiкi за кошт грошай, якiя ўносяць гараджане за тэхнiчнае абслугоўванне,карыстанне жылымi памяшканнямi, арэнду.
Адзiн з самых галоўных раздзелаў гарадскога бюджэту – адукацыя. Сiстэма адукацыi атрымае 28641438 тысяч рублёў. З гэтай сумы на заработную плату пойдзе 84 адсоткi.
Значныя асiгнаваннi плануецца выдаткаваць на медыцыну, – 18533900 тысяч рублёў.Прадугледжана павышэнне зарплаты медыкам, павелiчэнне норм расходаў на харчаванне, медыкаменты i перавязачныя сродкi.
Будуць ў гарадскiх уладаў i грошы на ўсялякiя iншыя расходы – каля 990 мiльёнаў рублёў. У тым лiку 3300 тысяч рублёў на мерапрыемствы гарвыканкама, 30000 тысяч рублёў на распрацоўку генеральнага плана Гродна, прэмiраванне працоўных калектываў – 13800 тысяч рублёў.
Цяпер галоўнае, каб з такой цяжкасцю спланаваны i зацверджаны бюджэт удалося выканаць...
Раман ПятроускI