Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

ЛIДА

«Віншаванні» ад сувязістаў

Нядобрымi словамi сотнi лiдчан узгадвалi ў навагоднiя святы мясцовых сувязiстаў. Прыблiзна ў 800 абанентаў напярэдаднi былi адключаны тэлефоны за няўплату. Кiраўнiцтва тэлефоннай станцыi дзейнiчала, вядома, згодна правiлаў, але людзей вельмi абурыла, што iх адключылi менавiта на святы. Шмат хто з пакрыўджаных абураўся: што ў нашай дзяржаве за законы такiя, маўляў, не заплацiў за свет – адключаюць, за тэлефон не заплацiў -адключаюць, але калi са спазненнем выплачваюць заробак, то чамусьцi не налiчваюць кампенсацыi. Па сутнасцi, людзi маюць рацыю?

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад