Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Прафсаюз

Адмаўляюцца легалізаваць суполку

Суд Ленiнскага раёну Гродна перанёс на 14 студзеня разгляд справы пра рэгiстрацыю суполкi Свабоднага прафсаюзу вытворчага аб’яднання «Хiмвалакно».

Як паведамiў лiдэр рэгiянальнай фiлii гэтага прафсаюзу Аляксандар Чарней, адмiнiстрацыя «Хiмвалакна» i гарвыканкам ужо шмат месяцаў адмаўляюцца легалiзаваць суполку.

У той жа дзень, 14 студзеня, у Гродзенскiм абласным судзе чакаецца разгляд яшчэ адной прафсаюзнай справы – пра рэгiстрацыю суполкi Свабоднага прафсаюзу Мастоўскага дрэваперапрацоўчага прадпрыемства «Самана-плюс». Дарэчы, старшыня гэтай суполкi рабочы Валеры Ерамянчук яшчэ ў лiстападзе быў звольнены з працы. Як лiчыць прафсаюзны лiдэр, улады i наймальнiкi гэткiм чынам спрабуюць перашкодзiць арганiзаванаму рабочаму руху.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад