Падарункі для дзяцей – у Хрыстовы Дзень
7-га студзеня, у дзень Раства Хрыстовага па праваслаўнаму каляндару, выхаванцы Гродзенскага дома дзiцяцi, а таксама дзецi-iнвалiды атрымалi падарункi. Дабрачыннымi фундатарамi сталi навучэнцы школ горада, aб’яднаныя праграмай «Супольны дом». Гэта агульны праект абласной грамадскага аб’яднання «Ратуша» i Фонду «Пагранiчча» (г.Сейны, Польшча).
Падлеткi самi падрыхтавалi 100 падарункаў i правялi акцыю ў святочны дзень, памятаючы, што сапраўднае цяпло заўсёды iдзе непасрэдна ад сэрца да сэрца.
Антон ЛАБОВIЧ
|