Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Хакей

Кропку паставіў Варывончык

Гродзенскi «Нёман» уступiў у чарговым матчы хакейнага чэмпiянату краiны сталiчнаму «Керамiну» з лiкам 1:3.

Першымi поспеху дабiлiся мiнскiя хакеiсты, якiя i ў далейшым трымалi iнiцыятыву. Пераможную кропку ў гульнi паставiў iгрок «Керамiна» Павел Варывончык, якi закiнуў у вароты «Нёмана» трэцюю шайбу. У канцы сустрэчы гродзенцы шмат атакавалi, спрабуючы пераламiць сiтуацыю на сваю карысць, але нiчога не выйшла.

Расчараваныя заўзятары «Нёмана» пачалi пакiдаць Лёдавы Палац задоўга да таго, як прагучала фiнальная сiрэна.

Пётр Юрэвiч

Назад