Рэгіянальная моладзь хоча свой парламент
Маладзёвыя дэмакратычныя арганiзацыi Смаргонскага, Ашмянскага i Астравецкага раёнаў правялi з’езд, на якiм былi падведзены вынiкi працы за год i пастаўлена задача абраць свой рэгiянальны парламент.
Сёмага студзеня ў Смаргонь з’ехалiся прадстаўнiкi 12 моладзевых арганiзацый з трох раёнаў – Смаргонскага, Астравецкага i Ашмянскага. Адна з галоўных праграмных мэтаў, якая прагучала на з’ездзе: станаўленне Беларусi на дэмакратычны шлях развiцця. Нягледзячы на такiя агульныя лозунгi, моладзь аднак болей надавала ўвагi таму, як дзейнiчаць у склаўшайся сiтуацыi на месцах, у рэгiёнах.
Справа ў тым, што нiводная з гэтых арганiзацыяў незарэгiстраваная, больш таго, няма анiякай перспектывы гэта зрабiць. Паўстала наогул пытанне: як дзейнiчаць у падобнай сiтуацыi. Пагэтаму першае, да чаго прыйшлi моладзевыя актывiсты – стварыць каардынацыйную структуру, якая магла б аб’яднаць iх дзеяннi i дапамагала спраўляцца з iснуючымi праблемамi. У прыватнасцi разглядалiся канкрэтныя мерапрыемствы, якiя магчыма было б правесцi не толькi ў раённых цэнтрах, а i ў мястэчках i вёсках. Вопыт ужо ёсць, паколькi практычна ўсе сябры арганiзацый неаднойчы прымалi ўдзел у шматлiкiх акцыях, у тым лiку i ў прэзiдэнцкiх выбарах. Разглядалася пытанне аб рэгiстрацыi не толькi iснуючых арганiзацый, але i стварэнне iх у блiжляжачых раёнах з тым, каб пашырыць геаграфiю сваёй дзейнасцi.
На з’ездзе было прынята рашэнне аб стварэннi каардынацыйнай структуры на аснове склаўшайся каалiцыi. У планах мясцовай моладзi: у 2002 годзе правесцi выбары ў рэгiянальны моладзевы парламент, якi павiнен займацца каардынацыйнай працай усiх арганiзацый, што ўвойдуць у моладзевую дэмакратычную каалiцыю. Прычым, па словах Пятра Явiдовiча, удзельнiка з’езду, у парламенце прадугледжваюцца фракцыi i камiссii, якiя павiнны будуць займацца канкрэтнымi накiрункамi дзейнасцi.
М.КАРНЕВIЧ
|