Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Лiда

Ці будзе школа імя Лукашэнкі?

Вучнi Пескаўскага сельсавета Лiдскага раёну звярнулiся з лiстом да Аляксандра Лукашэнкi з тым, каб ён дабудаваў для iх школу.

Сярэдняя школа ў вёсцы Пескаўцы будуецца ўжо каля дзесяцi гадоў. Вiдавочна, што гэты даўгабуд нiхто не збiраецца сканчаць, паколькi на гэта не стае грошай. Апошнiя гады будоўля наогул спынена. Тут ужо абываецца адваротны працэс – будынак патроху пачынае разбурацца. Вось i вырашылi вучнi напiсаць лiст А.Лукашэнку з тым, каб ён iм дапамог дабудаваць школу, паколькi надакучыла дзецям з розных вёсак хадзiць па 5 – 7 кiламетраў пешу з тым, каб атрымаць сярэднюю адукацыю. Каб задобрыць прэзiдэнта, дзецi ў сваiм лiсце абяцаюць яму, што калi той хутка дапаможа дабудаваць iм школу, назавуць яе iмем Лукашэнкi. Ужо дакладна вядома, што гэты лiст перададзены непасрэдна ў рукi А.Лукашэнку дэпутатам ад Лiдскай сельскай выбарчай акругi Мiхаiлам Ардой. Цiкава толькi, цi дапаможа Лукашэнка дзецям, сярод якiх шмат перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны, i ўнукам Лiпiчанскiх партызанаў? Пажывем – пабачым.

С. ВАЛОШКА

Назад