Iўе
На мёртвай кропцы
Толькi на 50 працэнтаў выкананы план устаноўкi тэлефонных апаратаў у Iўеўскiм раёне.
На раённай АТС няма нiводнага свабоднага нумара. Бяда з устаноўкай тэлефонаў i ў вёсках раёна. Летась планавалi тэлефанiзаваць шэсць вёсак, а зрабiлi толькi ў трох. Павелiчэнне магутнасцей у бягучым годзе нават i не прадугледжваецца. I гэта ў той час, калi ў раёне няма тэлефонаў амаль у ста паселiшчах. Напэўна, маланаселеныя вёскi хутчэй зьнiкнуць з карты раёна, чым дачакаюцца тэлефанiзацыi. А здаецца жывём ужо ў ХХI стагоддзi.
С. РАЦКЕВIЧ
|