Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

ЛІДА

Шануем толькі пасля смерці

Упершыню ў гiсторыi Лiдскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання на хiрургiчным корпусе ўстаноўлены дзве мемарыяльныя дошкi ў гонар былых хiрургаў Вiктара Вараб’ёва i Паўла Аляксейчыка.

В.Вараб’ёў прапрацаваў у бальнiцы 45 гадоў, П.Аляксейчык – 40, у тым лiку ўзначальваў раённую бальнiцу амаль 30 гадоў. Дарэчы, пасля выхаду на пенсiю i да апошнiх дзён жыцця Павал Вiкенцьевiч вымушаны быў ездзiць на працу ў вёску Мiнойты, паколькi высокаквалiфiкаванаму хiрургу не маглi знайсцi працы ў Лiдзе. Ушанавалi, як гэта звычайна ў нас робiцца, толькi пасля смерцi.

П.МАКАРЭВIЧ

Назад