Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Манаграфія

«Наш Шчучын»

На пачатку года пры дабрачыннай падтрымцы Iнстытута на карысць дэмакратыi ва Ўсходняй Еўропе i грамадскага аб’яднання «Ратуша» (Гродна) выдадзена кнiга маладога даследчыка Сяргея Данскiх «Наш Шчучын». Сп. Данскiх з 1993 года друкаваў артыкулы па краязнаўчай тэматыцы, прысвечаныя свайму роднаму гораду, i да 2000 года iх сабралася каля 45. Тады ж узнiкла i думка аб стварэннi асобнай манаграфii, дзе, па словах аўтара, ён «паспрабаваў на прыкладзе Шчучына даць новую метадалогiю краязнаўчых даследаванняў». Як мяркуе С. Данскiх, праца павiнна закласцi асновы новай гiстарычнай субдысцыплiны – рэгiяналiстыкi, яна апрабуе новы метадалагiчны падыход да даследавання лакальнай гiсторыi. Чытачы кнiгi змогуць пазнаёмiцца з гiсторыяй Шчучына ад часоў сярэднявечча, заснавання горада, да 1991 года.

BARC

Назад