Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Навагрудак

Сказ пра нямытую кашулю

«Сягоння субота, а заўтра нядзеля,

Чаму твая, хлопча, кашуля ня бела»...

Гэтыя словы з вядомай народнай песнi адчуваюць на сабе, як нiколi, сучасныя навагрудчане. Справа ў тым, што мясцовая пральня з дня на дзень можа спынiць працу. Прычына ў шматлiкiх даўгах клiентаў, якiя складаюць звыш 11 мiльёнаў рублёў. Пральняй карыстаюцца мясцовыя бальнiцы, палiклiнiка, дзiцячыя сады i школы-iнтэрнаты, а таксама падобныя ўстановы з Карэлiцкага раёну. Разлiчвацца яны не маюць чым.

Навагрудскi камбiнат бытавых паслуг, у чыiм веданнi знаходзiцца пральня, колькi мог дапамагаў, але апошнiм часам грошай няма i ў iх. Даўгi клiентаў камбiнату складаюць звыш 50 мiльёнаў рублёў. Гэта больш, чым месячны аб’ём аказваемых паслугаў.

Дарэчы, калi пральня спынiць працу, усе клiенты вымушаныя будуць ездзiць праць свае кашулi ў Баранавiчы. Гэта будзе зусiм дзiўна.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад