Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Астравец

Без віны вінаваты

Суддзя Астравецкага раённага суду Генадзь Янкоўскi пакараў штрафам у 20 тысяч рублёў настаўнiка Госкай базавай школы Мiколу Уласевiча за тое, што ён не з’явiўся на паседжанне суду.

А таго, у сваю чаргу, на суд не адпусцiў дырэктар школы, паколькi ў яго не было позвы.

Цiкава, што спадар Уласевiч сам падаваў спазыск да мясцовага райвыканкама i аддзела адукацыi райвыканкама за несвоечасовую выплату заробка. Першае паседжанне не адбылося з прычыны таго, што адсутнiчаў начальнiк рана. На другое паседжанне суддзя запэўнiў Уласевiча, што яму адаслалi позву. На хатнi адрас позва так i не дайшла, не было яе i на пошце, так сцвердзiла паштарка. У панядзелак, калi Мiкалай Уласевiч падчас перапынку памiж урокамi затэлефанаваў у суд, суддзя загадаў неадкладна з’явiцца на паседжанне. Аднак нават пры жаданнi настаўнiк не мог гэтага зрабiць, паколькi не было на чым дабрацца да райцэнтра. Паседжанне перанесена на 29 студзеня. Мiкалай Уласевiч, па яго словах, збiраецца туды нават без позвы, паколькi ў яго будзе выхадны дзень.

М. МIКАЛАЙЧЫК

Назад