Гродна
Спачатку слова...
Гродзенскае таварыства абароны спажыўцоў ужо на працягу некалькiх месяцаў не мае сталага памяшкання i элементарных умоваў для працы. Раней мясцовыя ўлады прадаставiлi гэтай грамадскай арганiзацыi офiс у будынку па вулiцы Горкага, 49, але там не было тэлефоннай сувязi i ад яго прыйшлдося адмовiцца.
Сябры таварыства шмат разоў звярталiся да абласных уладаў i, нарэшце, iм паабяцалi даць новае памяшканне ў адным з дамоў паблiзу Цэнтральнага рынку. Названы i тэрмiн: не пазней пачатку лютага гэтага года.
Кiраўнiк таварыства абароны спажыўцоў Вiктар Кашлюноў спадзяецца, што адказныя асобы аблвыканкама слова сваё стрымаюць.
Раман ПЯТРОЎСКI
|