Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Прафсаюзы

Праблемы са складкамі

Кiраўнiк гродзенскага аб’яднання «Азот» Валеры Лангоў падпiсаў загад наконт прафсаюзных складак – з гэтага тыдня iх не будуць вылiчваць з заробкаў. Аднак гэта супярэчыць жаданню сяброў Незалежнага прафсаюзу прадпрыемства.

«Азот» – самае буйное прадпрыемства ў вобласцi, 7300 працаўнiкоў. Тут i самы буйны Незалежны прафсаюз – 850 сяброў. Усе яны пiсалi заяву, каб адмiнiстрацыя пералiчвала адзiн адсотак заробку прафсаюзу.

Кiраўнiк прафсаюзнай арганiзацыi Сяргей Антусевiч упэўнены, што такое права мае кожны рабочы. Напрыклад, шмат хто таксама пiсаў заяву, каб з заробку пералiчвалi кватэрную плату камунальнай службе.

Прафсаюзнаму лiдэру сказалi ў адмiнiстрацыi прадпрыемства: калi вы не згодны, дамагайцеся тады адмены адпаведнай пастановы ўраду, на падставе якой прыняты загад. Але ён не бачыць такой патрэбы, бо iснуюць Працоўны кодэкс, калектыўная дамова, ды i прафсаюзныя складкi рабочыя плацяць свядома. Шмат хто з iх ужо выказаў абурэнне загадам.

Радыё Свабода

Назад