Навагрудак
Калі ўшануюць Купалу?
Ужо каля 15 гадоў у Навагрудку гавораць аб ушанаваннi памяцi вядомага беларускага класiка Янкi Купалы, якi жыў i тварыў у маёнтку Бенiн напачатку мiнулага стагоддзя.
У сувязi з надыходзячым юбiлеем паэта iзноў узгадалi iдэю ўшанавання памяцi класiка. Бенiцкi сельскi Савет выступiў з хадайнiцтвам надаць мясцовай школе iмя Я.Купалы. Можа хоць на гэты раз прапанова дойдзе да мясцовай «вертыкалi». Грошай жа асаблiвых укладваць не трэба.
С.РАЦКЕВIЧ
|