Валейбол
Шчаслівая пляцоўка «Камунальніка»
Пляцоўка спорткомплексу «Вiкторыя» па-ранейшаму шчаслiвая для валейбалiстаў гродзенскага «Камунальнiка». У чарговым туры наша каманда прымала валейбалiстаў з Гомеля, – каманду «ГВК». Гамяльчане ў першай гульнi не здолелi процiстаяць гаспадарам. «Камунальнiк» упэўнена перамог: 3:0.
Затое паўторная сустрэча супернiкаў была больш iнтрыгуючай. Пасля таго, як гродзенцы ўзялi верх у першых двух партыях, – з аднолькавым лiкам 25:19, каманда з Гомеля «прачнулася» i аказала такi супрацiў, што для канчатковай перамогi нашым валейбалiстам давялося прыкласцi велiзарныя намаганнi. Лiк трэцяй партыi – 26:24 на карысць «Камунальнiка».
Цяпер гродзенцы лiдзiруюць у чэмпiянаце. Наступным iх супернiкам будзе магiлёўскi «Тэхнапрыбор». Сустрэча пройдзе на пляцоўцы магiляўчан.
Пётр ЮРЭВIЧ
|