Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Смаргонь

Улану адмовілі

Смаргонскi райвыканкам у чарговы раз адмовiў Рамуальду Улану, выдаўцу «Новай газеты Смаргонi», ў дазволе на размяшчэнне ў горадзе двух новых выданняў «Новай газеты Астраўца» i «Новай газеты Ашмянаў». Гэтым разам рашэнне прымалася калегiяльна мясцовым выканкамам.

Нагадаю, што Смаргонскiя ўлады з лiпеня 2001 году не даюць Р.Улану дазволу на размяшчэнне ў горадзе рэдакцый дзьвюх новых выданняў.

На iмя спадара Улана яшчэ ў 1996 годзе зарэгiстарваная «Новая газета Смаргонi», наклад якой зараз у тры разы большы, чым наклад афiцыйнай раённай газеты. У мiнулым годзе выдавец паспрабаваў дабiцца дазволу на размяшчэнне ў Смаргонi рэдакцый яшчэ дзьвюх газетаў, якiя павiнны выходзiць у суседнiх Астравецкiм i Ашмянскiм раёнах.

Гэта звязана з адсутнасцю на дадзены момант магчымасцяў для арганiзацыi ўсяго тэхналагiчнага працэсу выпуску выданняў на месцах. Меркавалася, што пакуль стварэнне газетаў будзе праходзiць на базе «Новай газеты Смаргонi» з удзелам ашмянскiх ды астравецкiх журналiстаў.

Толькi пасля неаднаразовых патрабаванняў выдаўца, спадару Улану была ўручаная афiцыйная папера за подпiсам старшынi Смаргонскага райвыканкама Станiслава Юргеля. Паводле яе, прычынай для адмовы размясцiць у горадзе рэдакцыi новых газетаў з’яўляецца «немэтазгоднась» гэтага. Рамуальду Улану параiлi з’вярнуцца ў райвыканкамы тых раёнаў, дзе мяркуецца распаўсюджваць выданнi. Аднак кiраўнiцтва Ашмяншчыны i Астравеччыны таксама адмовiла ў размяшчэннi рэдакцый газетаў у раёнах. Аргументацыя была падобная да папярэдняй смаргонскай: чыноўнiкi вырашылi, што мясцовае насельнiцтва атрымлiвае дастакова iнфармацыi з мясцовых афiцыйных выданняў i не мае патрэбы ў альтэрнатыўных iнфармацыйных крынiцах. Паўторны зварот выдаўца ў Смаргонскi райвыканкам i скарга ў аблвыканкам таксама не прынеслi станоўчых вынiкаў.

У вынiку Р. Улан быў вымушаны звярнуцца са спазыскам да Смаргонскага райвыканкаму ў абласны Гаспадарчы суд. У судзе высветлiлася, што, згодна iснуючага заканадаўства, падобнае рашэнне магло быць прынята толькi на паседжаннi райвыканкама, а не асабiста старшынём. Усцешылi Улана толькi тым, што судовыя траты яму будуць вернуты Смаргонскiм райвыканкамам. Аднак i ў гэтым суд Улану адмовiў. Падчас паседжання выканкама, на якiм прымалася рашэнне, Рамуальд пераконваў чыноўнiкаў, што iм выгодна рэгiстраваць газеты ў Смаргонi, паколькi ўсе падаткi будуць заставацца тут. «Я плачу больш паўтара мiльёна падаткаў штомесяц, на iх можна ўтрымоўваць дзесятак лекараў, альбо 25 пенсiянераў» – аргументаваў прыватны прадпрыймальнiк. Аднак чыноўнiкаў гэта не пераканала. Яму раiлi адкрыць юрыдычныя адрасы ў Ашмянах i Астраўцы, хаця iм павiнна быць вядома, што прадпрыймальнiк, якi мае адзiн юрыдычны адрас, сваю дзейнасць можа здзяйсняць на тэрыторыi ўсёй краiны. Зрэшты, iзноў адмова. Рамуальд Улан намераны апратэстоўваць i гэтае рашэнне ў судзе.

М.КАРНЕВIЧ

Назад