«Малады фронт»
Моладзь падводзіць вынікі
Вадзiм Саранчукоў паўторна абраны старшынёй гродзенскай арганiзацыi «Маладога Фронту». Падчас справаздачна-выбарчага сходу арганiзацыi, якi адбыўся 20 студзеня ў Гродне, за яго прагаласавалi 17, супраць 13 дэлегатаў.
Памiж сябрамi арганiзацыi ўзнiк канфлiкт яшчэ пасля прэзiдэнцкiх выбараў з-за фiнансавых сродкаў, выдаткаваных на мабiлiзацыйную кампанiю «Выбiрай». Некаторыя сябры патрабавалi на канферэнцыi поўнай справаздачы аб выкарыстаннi гэтых сродкаў. Дарэчы, як высветлiлася пазней, справаздачы патрабавалi тыя з сяброў арганiзацыi, якiя практычна не бралi ўдзелу ў мабiлiзацыйнай кампанii i пра якiя грошы яны гаварылi – невядома. На канферэнцыi прысутнiчалi госцi: Павал Севярынец i Вiнцук Вячорка. П.Севярынец высока ацанiў працу гродзенскай арганiзацыi i зазначыў, што менавiта з Гродна 14 лютага распачнецца чарговая агульнабеларуская маладзёвая кампанiя «Беларусь у Эўропу!», якая працягнецца да 14 траўня i ахопiць 110 гарадоў Беларусi. Аднак i яму i В.Вячорку давялося пераканацца, што не ўсё так добра i ў гродзенскай арганiзацыi «Маладога фронту».
М.КАРНЕВIЧ
|