гродно
Інтэрнат у гатэлі
Гродзенскi гарвыканкам прыняў рашэнне перадаць ў арэнду Гродзенскаму Дзяржаўнаму унiверсiтэту iмя Я.Купалы пяць верхнiх паверхаў гатэля «Гродна» пад iнтэрнат. У сувязi з гэтым плануецца правесцi рэканструкцыю гатэля. У першую чаргу ў iм будуць усталяваныя кухнi. Колькi давядзецца плацiць за пражыванне ў iнтэрнаце, пакуль дакладна не вызначана. Кiраўнiцтва ўнiверсiтэта плануе ў першую чаргу засялiць у «Гродна» сваiх выкладчыкаў, аспiрантаў i магiстрантаў.
А.С.
|