Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Лiда

Пацярпела плябанія

Апошнiя ўраганныя ветры нарабiлi бяды на Лiдчыне. У шэрагу гаспадарак ураган пазрываў дахi, у саўгасе «Тарнова» ветрам разбiта 400 м. кв. цяплiц, у некаторых вёсках пашкоджаны электратрансфарматарныя падстанцыi. А ў вёсцы Ваверка шалёны вятрыска не пашкадаваў нават плябанiю – дом мясцовага ксяндза. На плябанii ветрам было сарвана палову даху, зробленага з iмпартнага матэрыялу i замацаванага спецыяльнымi балтамi.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад