Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

навагрудак

Ёсць мабільнікі!

У Наваградку з’явiлася мабiльная сувязь. Днямi там пачала працаваць тэлефонная сетка СП «Мабiльная лiчбавая сувязь».

На дадзены момант сетка мабiльнай сувязi працуе ў Гродне, Скiдалi, Шчучыне i Лiдзе. Хуткiм часам кампанiя плануе пашырыць зону свайго дзеяння на Ашмяны, Ваўкавыск i пасёлак Пагранiчны, дзе знаходзiцца памежны пераход з Польшчай.

Velcom пачаў працаваць на Беларусi ў лiпенi 1998 года i пакуль гэта адзiны ў нашай краiне правайдэр мабiльнай сувязi стандарта GSM. На сённяшнi дзень кампанiя мае 119 тысячаў клiентаў.

А.С.

Назад