Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

музей

... I «Альфа-Рамэа» 1917 года выпуску

Гродзенскi клуб аматараў старых аўта «Аўтарыцар» плануе стварыць музей старажытнай тэхнiкi.

Зараз прадстаўнiкi клубу вядуць перамовы з кiраўнiцтвам адной з вайсковых частак аб набыццi ў iх гаража, дзе маглi б размясцiцца экспанаты. Першымi экспанатамi музея стануць уласныя аўтамабiлi «аўтарыцараў». Апроч гэтага вядуцца пошукi старых аўтамабiляў у насельнiцтва.

Ёсць звесткi, што на Гродзеншчыне засталося дастаткова старой тэхнiкi. Самыя старыя, а таму i самыя каштоўныя аўто, ужо не стаяць на ўлiку ў ДАI i часцяком становяцца лёгкай здабычай замежных калекцыянераў. Так, у жыхара аднаго з хутароў Воранаўшчыны лiтоўцы набылi за мiзэрную суму «Альфа-Рамэа» 1917 года выпуску i вывезлi за межы Беларусi. А жыхарка Слонiма развiталася са сваiм 64-гадовым «Мэрсэдэсам» усяго за некалькi дзесяткаў даляраў.

А.С.

Назад