Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

у судзе

Пагоняўцам прад’явяць абвінавачванне

Следчы абласной пракуратуры Алег Кулевiч намераны 14 лютага прад’явiць абвiнавачванне рэдактару газеты «Пагоня» М.Маркевiчу i журналiсту П.Мажэйку.

Нагадаю, што крымiнальная справа супраць журналiстаў была ўзбуджана некалькi месяцаў таму па факту публiкацыi на старонках газеты матэрыялаў, якiя следства квалiфiкавала, як паклёп на прэзiдэнта РБ.

Цiкава, што нумары газеты не дайшлi да чытачоў, паколькi былi канфiскаваны супрацоўнiкамi пракуратуры ў гродзенскай друкарнi. У рэдакцыi быў зроблены ператрус i канфiскавана ўся кампутарная тэхнiка, заблакаваны рахунак рэдакцыi. Гэта адбывалася падчас прэзiдэнцкай выбарчай кампанii. Пазней Вышэйшы гаспадарчы суд РБ сваiм рашэннем закрыў газету. Гродзенская абласная пракуратура працягвала расследаванне.

Напачатку тыдня следчы А.Кулевiч выклiкаў П.Мажэйку дзеля таго, каб прад’явiць абвiнавачваннi. Але паколькi Павел прыйшоў без адваката, працэдуру перанеслi. М.Маркевiч зараз знаходзiцца ў ЗША па запрашэнню Мiжнароднай лiгi правоў чалавека.

Да 14 лютага ён павiнен вярнуцца. Па словах П.Мажэйкi, гэтая абставiна вельмi занепакоiла следчага i ён нават тэлефанаваў да жонкi М.Маркевiча i запатрабаваў ад яе задакументаваць той факт, што яе муж знаходзiцца менавiта ў Амерыцы. Зрэшты, 14 лютага павiнны быць вядомы больш канкрэтныя факты. М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад