Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

відавочнае і неверагоднае

Настаўнік дабіўся заробку

Суддзя Астравецкага раённага суду Генадзь Янкоўскi абавязаў Астравецкi аддзел адукацыi райвыканкама кожны месяц выплочваць заробак настаўнiку Госкай базавай школы Мiколу Уласевiчу. Да таго 26 кожнага месяца выплочваць яшчэ i аванс.

Спадар Уласевiч, настаўнiк Госкай базавай школы, падаў зыск да Астравецкага райвыканкама i аддзелу адукацыi за несвоечасовую выплату заробку. Мала таго, што мясцовы райвыканкам прыняў рашэнне аб тым, каб заробак настаўнiкам маглi выплочваць са спазьненнем на адзiн месяц, дык цяпер грошай не плацяць ужо па два месяцы запар. Першае паседжанне суду не адбылося з прычыны таго, што адсутнiчаў начальнiк рана. На другое паседжанне суддзя асабiста запэўнiў Уласевiча, што яму адаслалi позву. Позвы ён па пошце не атрымаў. Гэта пацвердзiла нават мясцовая паштарка. Дырэктар школы не адпусцiў Мiколу Уласевiча на суд без позвы. Суддзя пакараў яго за гэта 20 тысячамi штрафу i вынес рашэнне прымусова прывесцi iсца ў суд. Дарэчы, такога ў Астраўцы яшчэ не бачылi. На наступнае паседжанне Мiкола Уласевiч прыехаў сам. Але да хаты за iм прыязджалi i мiлiцыянты. Цяжка ўявiць, але i гэтае паседжанне суду iзноў давялося адкласцi . Гэтым разам па вiне старшынi рана, якi ў суд не з’явiўся з прычыны занятасцi. За гэта зразумела старшыню аддзела адукацыi суддзя не караў. I вось пасля доўгiх разбiральнiцтваў суддзя выносiць рашэнне, якiм абавязвае аддзел адукацыi Астравецкага райвыканкама штомесяц 16 выплочваць заробак Мiколе Уласевiчу, а таксама аванс 26-га кожнага месяца. У выпадку парушэнняў аддзелам адукацыi райвыканкама рашэнняў суду, начальнiк рана Уладзiмiр Булавiцкi будзе падвергнуты штрафу да 10 мiнiмальных заробкаў. Рашэнне суду неверагоднае i магчыма цяпер хлынуць заявы ў суд ад iншых педагогаў, паколькi вельмi многiя назiралi за гэтым судовым працэсам

М.КАРНЕВIЧ

Назад