Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

турызм

Адпачніце, калі зможаце

З даўнiх часоў людзi падарожнiчалi ў пошуках новых Зямель, багаццяў, гандлевых шляхоў... Часы змяняюцца, але прага да падарожнiцтва не згасае. Зараз людзi рушаць на пошукi новых уражанняў.

Таксама i я, пажадаўшы набыць новыя ўражаннi i веды рушыла ў Гарадзенскiя турыстычныя фiрмы, на пошукi файнага месца для адпачынку. Прапановы маглi задаволiць самы патрабавальны густ: тым, хто ўжо стамiўся ад холада i снега прапануюць краiны Еўропы. Напрыклад, тур па маляўнiчых мясцiнах Францыi на 9 дзён каштуе 500 даляраў, Парыж-Кельн – 7 дзен – 140-240 даляраў. Асаблiвым знатакам класiчнай архiтэктуры прапануюць туры па Чэхii, у тым лiку, Карлавы Вары на 6 дзён за 175 даляраў. А тыя, хто не любiць ад’язджаць на вельмi далекiя адлегласцi, могуць завiтаць да нашай суседкi Польшчы i наведаць Варшаву.

Жыхары Гароднi, якiм усе ж такi не хапiла снега i хто з’яўляецца прыхiльнiкам экстрымальнага спорту, могуць пабываць на чэшскiх горна-лыжных курортах. Гэта прыемнасць будзе каштаваць 470 у.а. Зноў жа аматарам лыжных курортаў прапануюць i Карпаты (Польшча) з пражываннем у домiках. Такая раскоша каштуе ад 16 да 25 даляраў у суткi.

А сапраўдныя патрыёты радзiмай старонкi могуць наведаць беларускiя гарады: Пiнск, Мiнск, Наваградак, Полацк, Нясвiж i Мiр на працягу 1 цi 2 дзён за 10 даляраў. Есць прапановы адпачыць i на Нарачы цi Браслаўскiх азёрах, (вiдаць, па еўрапейскiх стандартах, бо паслугi каштуюць $300 за 21 дзень).

Так што прапаноў, як бачыце, хапае. Застаецца назбiраць грошай, знайсцi вольны час, абраць пажаданы накiрунак i наперад. Добрай Вам дарогi!

Вольга Швед

Назад