Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

конкурс

У Рыгу за вопытам

Восем маладых беларусаў прадставяць нашу краiну на мiжнароднай парламенцкай сэсii Еўрапейскага маладзёвага парламента, якая адбудзецца 15-24 сакавiка ў Рызе.

Склад дэлегацыi быў вызначаны пасля правядзення конкурса, якi завяршыўся напрыканцы мiнулага тыдня. Стаць удзельнiкам конкурса мог любы ахвотны ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў. Конкурс праводзiўся ў 2 этапы. У першым туры было неабходна напiсаць сачыненне на англiйскай мове на адну э тэм: «Iслам – нешта большае, чым некалькi старонак Карана», «Цi iснуе патрэба ў вынiшчэннi помнiкаў Савецкага часу? Якiя помнiкi патрэбны сення беларускаму грамадству?» i «Частковая занятасць беларускай моладзi: магчымасцi, праблемы i шляхi iх вырашэння»

У вынiку 17 лепшых з 40 сталi ўдзельнiкамi 2 тура. Ужо на гэты раз было неабходна паказаць свае аратарскае майстэрства, выступiўшы з прамовай на тэму «Еўрапейскiя мовы: разнастайнасць i камунiкацыйныя сродкi».

Пасля гэтага ўдзельнiкi спаборнiчалi ў майстэрстве дэбатаваць i вырашаць тую цi iншую праблему. Трэба падкрэслiць, што i на гэты раз рабочай мовай была англiйская.

Такiм чынам, былi выяўлены 8 удзельнiкаў, якiя не толькi свабодна валодваюць англiйскай мовай, але сапраўды годныя для таго, каб прадставiць нашу краiну на парламенцкiх паседжаннях у Рызе. Удзельнiчаць у паседжаннях будуць таксама дэлегацыi з Iспанii, Германii, Францыi, Велiкабрытанii, Iталii i iншых краiн Еўропы. Варта дадаць, што паседжаннi падобнага ўзроўню ў мiнулыя гады мелi месца ў Стакгольме, Оксфардзе i Будапешце.

Андрэй Война

Назад