Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

БАСКЕТБОЛ

Крыўдны проігрыш

30 студзеня. Гродзенскi Лядовы палац спорту. Другi этап чэмпiянату Паўночна-Еўрапейскай баскетбольнай лiгi.

«Гродна-93» (Беларусь) – «Мiттэльдойчэр»(Германiя) – 67:74.

Гродзенцы пацярпелi крыўднае паражэнне ў «хатняй» сустрэчы чэмпiянату Паўночна-Еўрапейскай баскетбольнай лiгi (NEBL). Сапернiк нашых баскетбалiстаў – каманда «Мiттэльдойчэр» з германскага горада Вайссэнфельс, лепш быў гатовы да гэтага матчу. У першую чаргу псiхалагiчна.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыi галоўны трэнер гродзенскага клуба Аляксандр Барысаў сумна разводзiў рукамi: сам не разумею, чаму каманда так згуляла... Адзiн з вядучых iгракоў нашай каманды Аляксей Пынцiкаў, у сваю чаргу, канстатаваў, што «Гродна-93» праiграла матч, якi павiнна была выйграць.

Для таго, каб застацца ў наступным сезоне ў гэтым прэстыжным турнiры, гродзенцам вельмi неабходна была гэтая перамога. Тым больш, што гэта было цалкам рэальна. «Мiттэльдойчэр» не адносяць да лiку самых моцных баскетбольных дружын германскага чэмпiянату: каманда займала ў турнiрнай таблiцы толькi 13 месца. Не лепшым чынам выступалi нямецкiя баскетбалiсты i ў чэмпiянаце NEBL, дзе толькi двойчы да гэтага святкавалi перамогу.

Пачатак сустрэчы з «Мiттэльдойчэрам» быў роўным. Гродзенцы не адпускалi сапернiка ад сябе, разрыў у ачках быў мiнiмальным. Першы перыяд завяршыўся з мiнiмальнай перавагай гасцей – 20:19. Пасля перапынку гродзенцы пастаралiся прыбавiць у гульнi, каб перахапiць iнiцыятыву. Але сапернiкi, у якiх вылучаўся амерыканец Донт Мацiс, iмкнулiся да гэтага ж.. Каманды iшлi на роўных ледзь не да канца трэцяга тайма, калi iгракам «Мiттэльдойчэра» удалося паступова павялiчыць сваю перавагу. I спрыялi сапернiку самi гродзенцы, калi не траплялi ў карзiну з самых выгодных становiшчаў. Не ратавалi сiтуацыю абураныя галасы заўзятараў «Гродна-93», якiя заклiкалi сваю каманду: «Не аддавайце гэтую гульню!». Шанец выратаваць матч з’явiўся хвiлiны за тры да канца сустрэчы. Гродзенцы амаль ушчыльную наблiзiлiся да сапернiка – 62:63. Некалькi атак «Гродна-93», якiя ўзнялi на ногi ўсiх прыхiльнiкаў нашай каманды. У гэты момант усё вырашала капрызная Фартуна. I яна , на жаль, аказалася больш прыхiльнай да баскетбалiстаў «Мiттэльдойчэра». Петр ЮрэвIЧ

Назад