Спаборнiцтвы, якiя праводзiць таварыства «Дынама», не губляюць сваёй папулярнасцi.
На сёлетнiм турнiры, як i на папярэднiх, вызначылiся каманды Оршы, Ушачаў, Мiнска. Нашую вобласць прадстаўляла каманда Смаргонi. I выступiла няблага.
Трэнер смаргонскай дзiцяча-юнацкай спартыўнай школы, майстар спорту па барацьбе дзюдо Аляксандр Вахабяк дзелiцца сваiмi ўражаннямi ад спаборнiцтваў:
«Мы занялi ў Гродне трэцяе каманднае месца. У асабiстым залiку нашыя выхаванцы атрымалi «бронзу» ў вагавой катэгорыi 48 кiлаграмаў i «золата» ў спаборнiцтве дзяўчат (гэта Каця Радзевiч перамагла ў вагавой катэгорыi 52 кг). Хачу сказаць аб тым, што два тыднi таму мы выступалi на турнiры ў Мiнску i сталi там другiмi».
А так увогуле ў Смаргонi маюць ужо нават сваiх прызераў еўрапейскiх чэмпiянатаў. Плён прыносiць праца трэнераў, сярод якiх Таццяна Шышкова, завуч нашай спортшколы. Адчуваюць смаргонскiя энтузiясты барацьбы дзюдо i дапамогу з боку мясцовай улады. За 15 мiльёнаў рублёў спорткамiтэт ii ўпраўленне адукацыi купiлi для мясцовай спортшколы татамi. Так што будуць цяпер у Смаргонi праводзiць свае турнiры.
Петр ЮрэвIЧ