Ваўкавыск
Абдзіралаўка на мясцовым узроўні
Грамадскае аб’яднанне «Аслона», што ў Ваўкавыску, адаслала чарговы пратэст на iмя старшынi мясцовага райвыканкама з нагоды спагнання двайной аплаты ў гарадскiм грамадскiм транспарце з уладальнiкаў праяздных бiлетаў.
Аказваецца, у Ваўкавыску па рашэнню мясцовага выканкама, людзi, якiя набылi месячныя праяздныя бiлеты, у выхадныя днi абавязаны даплочваць за праезд у гарадскiм транспарце. Падобнага новаўвядзення няма нi ў адным горадзе вобласцi. У грамадскую праваабарончую прыемную звярнулася вялiкая колькасць жыхароў г.Ваўкавыска з нагоды гэтае праблемы. Гэта рашэнне райвыканкама супярэчыць заканадаўству РБ i ў прыватнасцi, Грамадзянскаму кодэксу, арт. 964, i Закону «Аб абароне правоў падаткаплацельшчыкаў», арт. 7. На першы пратэст ГА «Аслона» атрымала толькi вусны адказ ад начальнiка ўпраўлення па эканомiцы райвыканкама Леанiда Саўчука: «Не ваша справа...
«Калi ў адпаведны тэрмiн не будзе атрыманы адказ i не будзе адменена рашэнне райвыканкама, «Аслона» будзе звяртацца ў суд аб неадпаведнасцi рашэння райваканкама заканадаўству РБ i аб парушэннi Закона «Аб зваротах грамадзян».
М. КАВАЛЬЧУК
|