Лiда
Замест Леніна – паравоз
Многiя Лiдчане памятаюць помнiк Ленiну, якi стаяў у скверыку побач з чыгуначным вакзалам. Колькi гадоў таму помнiка не стала, яму адбiлi галаву. Пазней перастаў iснаваць i скверык. Але недарма ў народзе кажуць, што святое месца не пустуе. На месцы, дзе стаяў правадыр сусветнага пралетарыяту, устанавiлi звычайны паравоз – сiмвал працавiтых людзей, якiх так цанiў i любiў пазабыты Iльiч.
А.БАРАВЫ
|