Прафсаюзы
Аб адсотках і статуце
Юрыдычная служба Свабоднага прафсаюза Беларускага прыняла заяву ў сувязi з рашэннем суда Ленiнскага раёна горада Гродна.
Як мы паведамлялi раней, суд не задаволiў скаргу СПБ з нагоды нерэгiстрацыi пярвiчкi прафсаюзнай арганiзацыi на РУП ГВА «Хiмвалакно». У заяве юрыдычнай службы гаворыцца, што патрабаванне абавязковай наяўнасцi 10 адсоткаў ад колькасцi працуючых для стварэння пярвiчнай суполкi прафсаюза «абсурднае i ня мае нiчога агульнага з партабаваннямi заканадаўства». Умова аб 10 адсотках агульнай колькасцi прад’яўляецца да стварэння на прадпрыемстве самастойнага прафсаюза, якi дзейнiчае на падставе уласнага статута. Пярвiчныя арганiзацыi СПБ самастойнымi прафсаюзамi не з’яўляюцца i дзейнiчаюць на падставе статута, якi зарэгiстраваны ў Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. Для стварэння пярвiчкi ў адпаведнасцi са статутам Свабоднага прафсаюза Беларускага неабходна не менш трох чалавек.
Рабочыя прадпрыемства, як i iх юрыдычныя дарадчыкi, мясцовыя ўлады, а таксама адмiнiстрацыя завода наўмысна ствараюць штучныя перашкоды для рэгiстрацыi iх арганiзацыi, пакулькi не жадаюць, каб рабочыя аб’ядноўвалiся ў прафсаюзы, якiя потым праблематычна кантраляваць.
Раман ПЯтроЎскI
|