Лiда
Герб для шклоробаў
У Бярозаўкi, дзе знаходзiцца вядомы ў Беларусi i за яе межамi шклозавод «Нёман», хутка з’явяцца свой герб i сцяг. Iх макеты па замове мясцовага гарадскога Савета распрацоўваюць спецыялiсты па геральдыцы Нацыянальнага цэнтра па архiвах i справаводстве пры Савеце мiнiстраў.
Мяркуецца, што на гербе Бярозаўкi будуць адлюстраваныя залацiстага колеру кубак i трубкi, якiмi карыстаюцца працаўнiкi завода. Сцяг, верагодней за ўсё, будзе мець тры колеры: блакiтны, жоўты i белы. Аднак у праект могуць быць унесеныя карэктывы. Сваё меркаванне павiнны выказаць яшчэ дэпутаты гарсавета.
П.МАКАРЭВIЧ
|